У пятніцу ў католікаў няма абавязку ўстрымання ад мясных страў

104
Фота: Catholic.by

У пятніцу 1 студзеня няма абавязку ўстрымання ад мясных страў, паколькі ў гэты дзень адзначаецца ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, паведамляе Catholic.by.

Заўсёды, калі на пятніцу прыпадае пэўная касцёльная ўрачыстасць, вернікі не маюць абавязку ўстрымлівацца ад мясных страў.

Разам з тым, ва ўрачыстасць Святой Багародзіцы Марыі, якая з’яўляецца абавязковай, кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у святой Імшы.

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета гэта можна зрабіць з дапамогаю прамой трансляцыі.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!