Юлія Слуцкая. Фота https://baj.by
Юлія Слуцкая. Фота https://baj.by

Заснавальніцы Press Club Belarus Юліі Слуцкай прад’яўлена абвінавачванне — па частцы 2 артыкула 243 — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры, паведаміла прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. 

Дырэктару Сяргею  Альшэўскаму прад’яўлена абвінавачванне па частцы 6 артыкула 16 (саўдзел у злачынстве) у здзяйсненні злачынства па частцы 2 артыкула 243, паведамляе БелаПАН са спасылкаю на адвакатата Антона Гашынскага. 

“Адвакаты заяўлялі хадайніцтва пра кампенсацыю стратаў роднымі. Але пакуль глуха”, — напісала дачка Юліі Слуцкай Аляксандра ў Facebook.

Юлія Слуцкая застанецца пад вартай да 22 лютага.

Аляксандра расказала, што сёння да затрыманых па “справе Прэс-клуба” выклікалі адвакатаў. Але яны не могуць разгалошваць якую-небудзь інфармацыю пра справу.

Кіраўнікам Press Club Belarus прад'явілі абвінавачанне
Ала Шарко. Фота https://t.me/bajby

Праграмны дырэктар «Прэс-клуба» Ала Шарко таксама застаецца пад вартаю.

Пра гэта паведаміў яе муж Мікола Шакель. “Адвакаты пад падпіскаю (аб неразгалошванні). Таму больш нічога паведаміць не магу”, — патлумачыў Шакель.

Калі сыходзіць з таго, што ніхто з-пад варты не выйшаў, абвінавачванні прад’явілі і астатнім асобам.

Нагадаем, 22 снежня ў офісе і ў супрацоўнікаў Прэс-клуба быў праведзены ператрус, а ў Нацыянальным аэрапорце затрыманая заснавальніца Press Club Belarus Юлія Слуцкая. У яе дома таксама адбыўся вобшук.

Спіс затрыманых:

Заснавальніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая
Праграмны дырэктар «Прэс-клуба» Ала Шарко
Дырэктар «Прэс-клуба» Сяргей Альшэўскі
Дырэктар «Акадэміі Прэс-клуба»  Сяргей Якупаў
Супрацоўнік «Прэс-клуба» і сын Юліі Пётр Слуцкі
Былая журналістка “Белтэлерадыёкампаніі” Ксенія Луцкіна

Юлія Слуцкая — заснавальніца і старшыня Прэс-Клуба. У журналістыцы з 1994 года. Скончыла філасофскі факультэт БДУ, да таго, як прыйшла у медыясферу, працавала сацыёлагам. У 1995-2006 — галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007-2010 — галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі», з 2011 г. — заснавальніца і дырэктар інфармацыйнага офіса ў Варшаве «Беларусь у фокусе».

Прэс-клуб Беларусь (Press Club Belarus) заснаваны ў 2011 годзе. У чэрвені 2014 года арганізацыя стала членам Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў. У лістападзе 2015 года ў Беларусі зарэгістравалі культурна-адукацыйную ўстанова «Прэс-клуб Майстэрні журналістыкі».

Прэс-клуб арганізуе прафесійныя дыскусіі, майстар-класы для журналістаў, адукацыйныя праграмы, займаецца даследаваннем кантэнту белаускіх медыя, у тым ліку дзяржаўных.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: