Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры

206
Міхаіл Рыбакоў / facebook.com/mrybakov1

З Музея гісторыі беларускай літаратуры звольнілі дырэктара Міхаіла Рыбакова.

“Завяршыўся 2020 год, завяршылася і мая праца дырэктара Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Не таму што так захацеў я, а таму што так “захацелі”. Афіцыйна тлумачэнняў прычын у Міністэрстве культуры мне не далі, нягледзячы на мой пісьмовы запыт на імя міністра патлумачыць прычыны”, — напісаў экс-дырэктар у Фэйсбуку.

Па словах Рыбакова, 9 снежня яго выклікала начальнік аддзела кадравай работы Мінкульту Аксана Лісянкова і прапанавала напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні. У іншым разе яму пагражалі звальненнем па артыкуле.

У звароце на імя міністра кулььтуры Анатоля Маркевіча Рыбакоў напісаў, што не ведае прычынаў свайго звальнення. Ён адзначае, што дырэктарам музея стаў у лістападзе 2018 года і мае кантракт да 7 лістапада 2021 года.

У Фэйсбуку экс-дырэктар выказвае меркаванне, што звольнілі яго па палітычных матывах:

“Зрэшты, вялікі дзякуй міністру Маркевічу А. М. і начальніку аддзела кадравай работы Лісянковай А. В., якая давяла да мяне патрабаванне звольніцца і выступае актыўным цэнзарам “маральна-палітычных” настрояў сваіх калег, за маё “вызваленне” ад абавязку “выжываць” на бедны заробак работніка сферы культуры (заробкі значна ніжэйшыя, чым у медыцыне і адукацыі, але пра гэта ўсё маўчаць) і адказнасці за даволі складаны і праблемны, на момант майго ўступлення на пасаду, участак працы”.

Рыбакоў піша, што не мае прапановаў працы і сыходзіць “у нікуды”.

Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры

Звольнілі дырэктара Музея гісторыі беларускай літаратуры

Зварот Лісянкова да міністра культуры

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!