Непагадзь у Беларусі

Моцны вецер і галалёд былі ў Беларусі 29 снежня. Найбольш сур’ёзную шкоду непагадзь нанесла на ўсходзе краіны.

За суткі зафіксаваныя 163 выпадкі паваленых дрэў. Яны пашкодзілі 28 аўтамабіляў. Больш за ўсё выпадкаў (106) адбылося ў Віцебскай вобласці, пашкоджана 22 аўтамабілі, паведамляе МНС.

Непагадзь у Беларусі: пашкоджаныя машыны, эвакуяваныя бальніцы і больш за 1500 населеных пунктаў без святла (фота)

Пад Віцебскам дрэвы перагароджвалі чыгуначныя шляхі, а таксама пашкоджвалі лініі электраперадач, якія сілкуюць аўтаматыку чыгункі. 10 пасажырскіх цягнікоў былі затрыманыя на час ад 18 хвілін да 1 гадзіны 14 хвілін. Адзін грузавы састаў быў затрыманы амаль на тры гадзіны.

Непагадзь у Беларусі: пашкоджаныя машыны, эвакуяваныя бальніцы і больш за 1500 населеных пунктаў без святла (фота)

У Магілёве з-за галалёду і абледзянення ліній электраперадач тралейбусы не змаглі выйсці на 12 маршрутаў.

У Брэсце парыў ветру сарваў навес на прыпынку. Траўмаваныя дзве жанчыны.

Непагадзь у Беларусі: пашкоджаныя машыны, эвакуяваныя бальніцы і больш за 1500 населеных пунктаў без святла (фота)

У Аршанскім раёне з-за адключэння электраперадач прыйшлося перавесці 44 пацыентаў Арэхаўскай і Межаўскай участковых бальніц.

Агулам без электразабеспячэння заставаліся 1627 населеных пунктаў.

Фота МНС

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: