Нафтан
Нафтан / interfax

У Наваполацкай бальніцы ў аддзяленні рэанімацыі 28 снежня памёр 81-гадовы Сцяпан Емяльянчык, былы намеснік генеральнага дырэктара ААТ “Нафтан”, паведамляе Еўрарадыё.

Яго сваякі паведамілі, што ў Емяльянчыка была каранавірусная інфекцыя. Ён справіўся з COVID-19, але вірус аслабіў сэрца.

Сцяпан Мікалаевіч Емяльянчык працаваў на заводзе “Нафтан” да выхаду на пенсію па ўзросце, а пасля працаваў у будаўнічай сферы.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: