Штраф за сцяг на балконе – 1080 рублёў

531
Фота з архіва Аркадзя Брайчука
Фота з архіва Аркадзя Брайчука

Слонімскі раённы суд аштрафаваў Аркадзя Брайчука на 40 базавых велічынь (1080 рублёў) за вывешаны на балконе бел-чырвона-белы сцяг.

У судзе сведкі – два міліцыянеры – патлумачылі, што праходзілі побач з домам, дзе жыве спадар Брайчук, і пабачылі на яго балконе бел-чырвона-белы сцяг. А вывешваць яго там, маўляў, забаронена. На Брайчука склалі пратакол, паводле якога яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага пікета.

Брайчук, дарэчы, пасля складання на яго пратакола звярнуўся па дазвол у райвыканкам з заявай на правядзенне пікета на ўласным балконе, але адтуль атрымаў афіцыйны адказ: пікет праводзіць забаронена.

Суду спадар Брайчук патлумачыў, што мэтай яго пікета была рэалізацыя канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна Беларусі.

Праўда, суд не прыняў гэта да ведама і аштрафаваў яго на 40 базавых велічынь.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!