Рэальныя пенсіі падалі тры месяцы запар
Сярэдняя пенсія цяпер — 499,7 рубля / Еўрарадыё

Па звестках Белстата, у лістападзе рэальныя (з улікам інфляцыі) пенсіі знізіліся на 0,7% у параўнанні з кастрычнікам. А ў адносінах да лістапада мінулага года яны ўпалі на 0,5%, перадае Еўрарадыё.

Рэальныя пенсіі не дацягваюць да леташніх ужо з верасня. Прычым з паскарэннем інфляцыі да канца года разрыў аказваецца ўсё большы.

Зніжэнне пенсій у параўнанні з мінулым годам незвычайнае для апошніх трох гадоў. З ліпеня 2017 да верасня 2020 года пераразлікі дазвалялі ім абганяць гадавую інфляцыю. А сёлета інфляцыя “з’ела” ліпеньскі пераразлік.

З 1 снежня пенсіі зноў растуць — у сярэднім на 5,5%. Сярэдняя пенсія цяпер — 499,7 рубля. Але не факт, што пенсіянеры будуць доўга адчуваць гэты рост. Гадавая інфляцыя да лістапада склала 6,6%, а па планах не павінна была перавысіць 5% па выніках года.

Па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у Беларусі амаль 2,5 млн пенсіянераў.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: