Валерий Карбалевич

28 снежня на нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалася пытанне правядзення VI Усебеларускага народнага сходу (УНС). Цікава, што, паводле выступлення Лукашэнкі, парадак дня гэтага мерапрыемства абмяжоўваецца падвядзеннем вынікаў бягучай пяцігодкі і прыняццем наступнага пяцігадовага плана, піша палітолаг Валерый Карбалевіч.

А пра прыняцце новай Канстытуцыі ніякай узгадкі няма. Гэта дзіўна. Бо і сам Лукашэнка намякаў, што на УНС яму будзе прыдадзены канстытуцыйны статус. І дзяржаўныя медыя прыняцце новай Канстытуцыі звязвалі з гэтым форумам.

Што ўсё гэта азначае? Вядома ж, за месяц усё яшчэ можа памяняцца.

Выкажу версію, што, магчыма, уся кампанія канстытуцыйнай рэформы спускаецца на тармазах. Сама ідэя з’явілася ў інфармацыйнай прасторы з падачы Масквы ў жніўні. Яна павінна была згуляць ролю моркаўкі, перніка для ўзбуджанага грамадства, крокам да кампрамісу.

Гледзячы па ўсім, цяпер Лукашэнка прыйшоў да высновы, што пратэст ён задушыў, узяў сітуацыю ў краіне пад кантроль. Таму патрэба ў нейкім перніку знікла. Адсюль ягоная заява на сённяшняй нарадзе: “Ніякіх рашэнняў ва ўгоду замежным “дарадцам” і іх тутэйшым прыхільнікам быць не павінна”. Гэта кукіш Маскве?

***

Нагадаем, сёння Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб скліканні VI Усебеларускага народнага сходу, на якім, як меркавалася, павінна была абмяркоўвацца канстытуцыйная рэформа ў Беларусі, якая прадугледжвала б перадачу часткі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў УНС.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»