Кіраўніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая. Архіўнае фота
Кіраўніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая. Архіўнае фота

Адвакатаў ужо выклікалі ў СК, каб яны прысутнічалі пры правядзенні допытаў падазраваных. Пра гэта паведаміла «Радыё Свабода» са спасылкай на Фэйсбук дачкі кіраўніцы «Прэс-клуба» Юліі Слуцкай Аляксандры.

Адвакат Юліі Слуцкай Антон Гашынскі ў каментарыі БелаПАН выказаў здагадку, што сённяшні выклік адвакатаў у СК хутчэй за ўсё звязаны з прад’яўленнем абвінавачвання ўсім падазраваным.

Стваральніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, супрацоўнікаў арганізацыі – у саўдзеле.

Юлію Слуцкую падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Яе дзеянні кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса, паведаміў раней адвакат Антон Гашынскі.

Астатнія – падазраваныя па ч. 6 арт. 16 (саўдзел у злачынстве) і ч. 2 арт. 243. Гэта праграмны дырэктар Ала Шарко, фінансавы дырэктар Сяргей Альшэўскі, кіраўнік «Акадэміі Прэс-клуба» Сяргей Якупаў, аператар Пётр Слуцкі, член Каардынацыйнай рады Ксенія Луцкіна.

22 снежня ў офісе і кватэрах супрацоўнікаў «Прэс-клуба», а таксама Ксеніі Луцкінай прайшлі вобыскі ці агляды. Пасля гэтага іх узялі пад варту. Вядома, што Алу Шарко 25 снежня перавялі ў СІЗА № 1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Што такое «Прэс-клуб»

  • «Прэс-клуб» – гэта «пляцоўка для прафесійнага развіцця медыясупольнасці», «нефармальнае аб’яднанне медыяпрафесіяналаў, усіх тых, хто жадае ўдасканаліць журналісцкія ўменні і працаваць у рытме прафесійных стандартаў і трэндаў».
  • «Прэс-клуб» заснаваны ў 2011 годзе. У чэрвені 2014-га арганізацыя стала членам Міжнароднай асацыяцыі «Прэс-клубаў» (International Association of Press Clubs). У лістападзе 2015 года ў Беларусі была зарэгістраваная культурна-асветніцкая ўстанова «Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб».
  • «Прэс-клуб» арганізуе прафесійныя дыскусіі, трэнінгі для журналістаў, займаецца медыяпісьменнасцю, маніторынгам і аналізам фэйкаў і прыкладаў прапаганды ў дзяржаўных медыя.

Юлія Слуцкая – заснавальніца і старшыня «Прэс-клуба». У 1995–2006 – галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды ў Беларусі». У 2007–2010 – галоўны рэдактар «Еўрапейскага радыё для Беларусі».

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым телеграм-канале.

Поделиться ссылкой: