Фота: https://t.me/belsat

Пра гэта паведамілі ягоныя сваякі. Эканаміст хварэў на каранавірус, ноччу ў яго спынілася сэрца.

Заіка нарадзіўся 23 жніўня 1948 годзе ў Горадні. Доўгі час выкладаў ва ўніверсітэтах Беларусі. У пачатку 90-х займаў пасады загадчыка кафедры, прарэктара Нацыянальнага інстытута гуманітарных навук, дэкана эканамічнага факультэта ЕГУ.

З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банка ў макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. Як незалежны эксперт з 1996 да 1999 года быў сябрам Рады ў эканамічным развіцці Савета міністраў, з 2000 да 2002 года – сябрам Экспертнай рады Савета Рэспублікі.

З 1997 года кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія».

Аўтар і навуковы рэдактар мноства кніг і публікацый у Беларусі і за мяжой.

Поделиться ссылкой: