
Сёння, 27 снежня, а 18 гадзіне па мінскім часе ў Палацы Радзівілаў у Няборуве (Польшча) адбудзецца сольны канцэрт беларускай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук.
Як паведамляецца ў анонсе да YouTube трансляцыі, у канцэрце прыме ўдзел літоўскі піяніст Юстас Чэпоніс.
Ініцыятарам канцэрта з’яўляецца Князь Мацей Радзівіл, які асабіста знаёмы з Маргарытай па творчых праектах у Палацы Радзівілаў у Нясвіжы. Гэтая калядная імпрэза – творчы акт салідарнасці народа Польшчы з народам Беларусі. У праграме канцэрта прагучаць беларускія і польскія калядныя песні, оперныя арыі родам з Нясвіжскага палаца, песні Станіслава Манюшкі, народныя песні і сучасная беларуская музыка, прысвечаная выбітным палякам.