Сцягі Грузіі, ЕС і НАТА. Фота з адкрытай крыніцы
Сцягі Грузіі, ЕС і НАТА. Фота з адкрытай крыніцы

Парламент Грузіі прыняў рэзалюцыю “Аб знешняй палітыцы Грузіі”, адным з ключавых кірункаў якой з’яўляецца жаданне ўступіць у Еўрапейскі саюз і Паўночнаатлантычны альянс, паведамляе “Еўрарадыё” са спасылкай на сайт грузінскага парламента.

“Для грузінскага грамадства еўрапейскі і еўраатлантычны выбар – гэта гістарычны выбар, замацаваны ў Канстытуцыі Грузіі”, – сказаў старшыня парламенцкага камітэта па замежных справах Мікалай Самхарадзе.

Прынятая рэзалюцыя павінна спрыяць рэалізацыі перадвыбарчага абяцання кіруючай партыі “Грузінская мара – Дэмакратычная Грузія” аб тым, што да 2024 года Грузія будзе гатовая падаць заяўку на сяброўства ў ЕС.

Кіруючая партыя ў лістападзе гэтага года перамагла на парламенцкіх выбарах. Апазіцыя не прызнала вынікі першага тура і адмовілася ўвайсці ў новы парламент.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: