Апублікаваны дакумент АП Расіі аб стратэгіі захавання ўплыву ў Беларусі з улікам непапулярнасці Лукашэнкі

4652
Ілюстрацыйнае фота з адкрытай крыніцы
Ілюстрацыйнае фота з адкрытай крыніцы

Расійскае інтэрнэт-выданне The Insider расказала пра план расійскіх уладаў адносна Беларусі. Рэдакцыя атрымала дакументы з упраўлення адміністрацыі прэзідэнта Расіі па міжрэгіянальных і культурных сувязях з замежнымі краінамі, якое ўзначальвае генерал СВР Расіі Уладзімір Чарноў. Пра гэта піша “Наша Ніва”.

У адным з дакументаў, датаваным 3 кастрычніка, Уладзімір Чарноў адзначае, што ў Беларусі «расце масавае і глыбіннае непрыманне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якое ўсё мацней захоплівае адміністратыўныя пласты».

Чыноўнік настойвае на неабходнасці ў найбліжэйшы час правесці ў Беларусі канстытуцыйную рэформу і перадачу ўлады парламенту, дзе да ўлады павінны прыйсці сілы, лаяльныя Маскве.

«Крытычна неабходна, у прыватнасці, даць магчымасць выбаршчыкам, крытычна настроеным да ўлады і пазітыўна – да Расіі (гэта большасць!), атрымаць палітычнае прадстаўніцтва і нават большасць у парламенце Рэспублікі Беларусь, што зробіць унутраную і замежную палітыку краіны больш пэўнай», – гаворыцца ў дакуменце, апублікаваным у The Insider.

Апублікаваны дакумент АП Расіі аб стратэгіі захавання ўплыву ў Беларусі з улікам непапулярнасці Лукашэнкі«Наша Ніва» не можа ацаніць сапраўднасць гэтага дакумента.

Выданне таксама публікуе дакумент «Стратегия работы в Республике Белоруссия», які, магчыма, уяўляе сабой прапанову, распрацаваную кімсьці з прарасійскіх дзеячаў Беларусі ці людзей з кола экс-пасла Бабіча.

Выданне публікуе таксама праект праграмы прарасійскай партыі з праўкамі, зробленымі чалавекам, якога завуць Мікіта Лагавы. Такі чалавек існуе, гэта 28-гадовы сын уласніка ТАА «Фармлэнд» Івана Лагавога. Публікуецца і «спіс актыву», да працы з якім Расіі прапануецца звярнуцца, у ім фігуруе і Лагавы-старэйшы. Магчыма, гаворка пра спіс людзей, якіх рэкамендуе складальнік праекта праграмы дадзенай партыі.

Адзін з людзей са спісу пацвердзіў «Нашай Ніве» факт кантактаў з расійскімі аналітыкамі.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!