Павел Севярынец
Павел Севярынец. Фота з адкрытай крыніцы

Паўлу Севярынцу працягнулі следчы працэс яшчэ на два месяцы. Пра гэта паведаміла ў Faceboоk ягоная жонка Вольга. Павел даслаў дадому ліст з такою навіною.

Павел паведамляе таксама, што ў яго змяніўся следчы, новы – з Круглянскага раёну (Магілёўскай вобласці). «Відаць, у Мінску жадаючыя скончыліся», – іранізуе Павел у лісце да жонкі.

Севярынец не падпісаў пастанову пра «працяг следства» да 20 лютага 2021 года.

«Нічога, кажу, я падпісваць не буду, гэта беззаконне. За фабрыкацыю крымінальнай справы будзе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам. Вы, кажу, лепш займіцеся заявамі ад мірных грамадзянаў, якіх на вуліцы збіваюць невядомыя ў чорным. Маўчыць. Бачу, крыжык на шыі. У Бога верыце, кажу? Бог бачыць. Тут ён уперыў у мяне «цвёрды позірк», ды і хвіліны не вытрымаў, вочы апусціў. Потым яшчэ раз, але зноў – вочы долу. Грызе, відаць, сумленне. Няхай Госпад прабачыць», – распавёў Павел у лісце.

Павел Севярынец быў затрыманы яшчэ да выбараў – 7 чэрвеня, калі вяртаўся з пікету па зборы подпісаў. У адносінах да яго распачатая справа па ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых закалотаў»).

30 снежня Павел адзначыць свой 44-ы дзень народзінаў.

Павіншаваць палітвязня можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: