Уладзімір Астапенка

Дыпламат абскарджваў фармулёўку, з якой быў звольнены з ведамства, піша Свабода.

Працэс па гэтай справе пачаўся 23 снежня ў судзе Ленінскага раёна, справу разглядала суддзя Вольга Шодар. Прадстаўнікі МЗС на працэс не прыйшлі. Сам Уладзімір Астапенка, які з сям’ёй цяпер знаходзіцца ў Варшаве, праз свайго адваката падаваў хадайніцтва аб удзеле ў працэсе праз канферэнц-сувязь. Аднак суддзя яго адхіліла на падставе «немагчымасці тэхнічнай арганізацыі» гэтага.

Суддзя Вольга Шодар таксама адхіліла большасць хадайніцтваў, пададзеных адвакатам дыпламата Сяргеем Зікрацкім. А 24 снежня вынесла рашэнне, згодна з якім прэтэнзіі Ўладзіміра Астапенкі да МЗС Беларусі прызнаныя неабгрунтаванымі.

Суд не задаволіў пазоў былога амбасадара Астапенкі да МЗС
Адвакат Сяргей Зікрацкі ў судзе па справе Астапенкі, 23 снежня 2020 года

Таксама 21 снежня стала вядома, што супраць самога Ўладзіміра Астапенкі крымінальную справу завяла Генпракуратура. Яго абвінавачваюць у крадзяжы 2393 долараў праз злоўжыванне службовым становішчам.

Сам дыпламат настойвае, што гэтыя грошы выкарыстаў на вяртанне з Аргентыны разам з сям’ёй і багажом. І нават зэканоміў сродкі амбасады, бо прыляцеў не ў Мінск, а ў Варшаву, што абышлося танней. Аб працэсуальных дзеяннях па гэтай справе пакуль нічога невядома.

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»