Флаги Евросоюза
Флаги Евросоюза. Фото https://www.google.by

Савет Еўрасаюза 17 снежня зацвердзіў новы пакет санкцый адносна Беларусі. Пад санкцыі трапілі яшчэ 29 фізічных асоб і 7 юрыдычных. Рашэнне будзе апублікавана сёння ў афіцыйным часопісе ЕС і з гэтага моманту набудзе моц. Пра гэта паведаміў карэспандэнт “Радыё Свабода” ў Бруселі Рыкард Юзвяк.

Асобы:

Анатоль Сівак, Іван Эйсмант, Уладзімір Каранік, Наталля Качанава, Павел Лёгкі, Ігар Луцкі, Андрэй Швед, Генадзь Богдан, Ігар Бурмістраў, Арцём Дунька, Алег Каразей, Дзмітрый Кур’ян, Аляксандр Турчын, Дзмітрый Шумілін, Віталь Стасюкевіч, Сяргей Каліннік, Вадзім Прыгара, Віктар Станіслаўчык, Аляксандр Петраш, Андрэй Лагуновіч, Алена Літвіна, Вікторыя Шабуня, Алена Жывіца, Наталля Дзядкова, Марына Фёдарава, Юлія Густыр, Алена Някрасава, Аляксандр Шакуцін, Мікалай Верабей.

Прадпрыемствы:

“Белтэхэкспарт”, “Дана Холдынгз”/”Дана Астра”, Упраўленне справамі прэзідэнта, “Сінезіс”, “АГАТ”, 140-ы рамонтны завод, МЗКТ.

Нагадаем хроніку сёлетніх санкцыйных рашэнняў Еўрасаюза адносна Беларусі.

  • 2 кастрычніка Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 40 беларускіх чыноўнікаў – кіраўнікоў і старшых афіцэраў МУС, КДБ, членаў ЦВК, былога генеральнага пракурора.
  • 6 лістапада спіс быў пашыраны, у яго дадалі яшчэ 15 чыноўнікаў, у тым ліку Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў, а таксама кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, старшыню КДБ, старшыню Следчага камітэта, прэс-сакратара Лукашэнкі, старшыню Канстытуцыйнага суда і іншых асоб з найвышэйшага кіраўніцтва.
  • 19 лістапада міністры замежных спраў ЕС дамовіліся пра трэці пакет еўрапейскіх санкцый супраць уладаў Беларусі.
  • 19 лістапада кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль заявіў, што Лукашэнка больш не атрымае ад Еўрасаюза ніводнага еўра.
  • Таксама 19 лістапада стала вядома, што Еўрасаюз збіраецца блакіраваць перамовы Беларусі з МВФ аб крэдытах і аб уступленні ў СГА.
  • Пазней да санкцый ЕС далучыліся яшчэ 8 краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз: Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна, Чарнагорыя і Швейцарыя.

Поделиться ссылкой: