Віталь Шкляраў
Віталь Шкляраў / The New Times

Паліттэхнолаг Віталь Шкляраў быў адпушчаны з СІЗА №1 у канцы кастрычніка, пасля трох месяцаў зняволення. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве.

— Першы раз з канца чэрвеня трапіў да сям’і. У гэтым сэнсе па мне відаць, што я ўсміхаюся. Сустрэўся з сям’ёй і сынам, — расказвае Шкляраў “Эху Москвы”, перадае Еўрарадыё.

Гаворачы пра свой досвед зняволення, Шкляраў кажа, што новага наўрад ці нешта зможа сказаць — “гэта страшнае цяжкае месца”. Ён прызнаецца, што было цяжка, але пры гэтым знаходзіць і плюс.

— З іншага боку, я скінуў пры ўсёй дрэннаватасці вонкавага выгляду нейкі душэўны цяжар. Не памятаю, каб у нейкі момант было вельмі спакойна і ўпэўнена. Ніколі сябе ў жыцці так не адчуваў, асабліва потым, калі сустракаўся з Лукашэнкам.

Паездка да Лукашэнкі, успамінае ён, была “досыць страшнай падзеяй”.

— Мы потым яшчэ гэта абмяркоўвалі з Бабарыкам. У нас падобны быў вываз, гэта вельмі было падобна да экзекуцыі, калі ў 6-6:14 у камеру прыйшлі забраць, сказалі пагаліся і апраніся цёпла. […] Калі ты выходзіш і бачыш такі атрад людзей у масках ноччу і не ведаеш, куды цябе вязуць першы раз за некалькі месяцаў… людзі ў масках і цябе вядуць аднаго. Шмат думаеш, — кажа ён.

Каментуючы сустрэчу, Шкляраў назваў яе цікавай, а таксама “ўнікальнай магчымасцю”.

— Моцны ход з яго боку. Неймаверны экспірыенс. І самае галоўнае — адкрыццё для сябе іншага Лукашэнкі збольшага.​

Шкляраў кажа, што хоча сказаць пра Лукашэнку тое, што з яго боку пачуць нечакана.

— Ведаеш, ён, мне здаецца, неймаверна разумны і ўсё выдатна разумее. У гэтым сэнсе ён нейкі чалавек адвязны, якому ўжо няма куды няма чаго кудысьці адыходзіць спяшацца… ён такі апошні з магикан — шчыльны, моцны, круты мужык, калі шчыра. […] Бацька, які любіць, дарэчы, што мяне ўразіла… Здзівіла тое, што на сустрэчы быў Коля. Дарэчы, вельмі прыгожы малады чалавек. Таксама здзівіў мяне, таму што пяць гадзін сядзець…

Гаворачы пра сваю крымінальную справу, Шкляраў адзначае: “Справа не закрытая, я да гэтага часу абвінавачаны, пад следствам, справа не прыпынена”.

— Пры тым што, наколькі я ведаю, дзяржсакратару ЗША было гэта абяцана… Я да гэтага часу на кручку.

З Беларусі Шклярава, па яго словах, забіралі “на спецыяльным ваенным самалёце”, пасля чаго павезлі ў ЗША.

Шкляраў разумее, што “з хлебам з соллю” чакаць яго ў Беларусі ніхто не будзе. Цяпер ён не можа прыехаць нават да бацькоў, таму што мама моцна хварэе. Акрамя таго, ён разумее, што “трэба займацца тым, што адбываецца цяпер у краіне”.

Прагназуючы развіццё падзей, Шкляраў выказаўся пра тое, што іншыя палітычныя зняволеныя павінны вызваляцца. Ён упэўнены, што Лукашэнка гэта разумее, таму што “толькі на могілках існуе поўная тоеснасць меркаванняў і поглядаў”.

— І Беларусь не стане такой, якой была. Гэта не пытанне, дрэнна гэта ці добра… Трэба не думаць пра прабачэнне адно аднаго, а пра разуменне адно аднаго. І няма іншага выбару, акрамя як працягваць руку адно да аднаго.

Поделиться ссылкой: