Иллюстративное фото из открытых источников
Иллюстративное фото из открытых источников

Заснавальнік і кіраўнік кампаніі EPAM Аркадзь Добкін падзяліўся ўражаннямі пра падзеі ў Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”.

У час інтэрв’ю YouTube-каналу «Русские норм!» Аркадзь Добкін спрагназаваў самы вялікі сыход спецыялістаў з Беларусі ад моманту абвяшчэння яе незалежнасці.

«Я галавой не разумею, як можа адбывацца тое, што адбываецца. А да чаго прывядзе? Сапраўды, магчымы самы вялікі сыход за апошнія 30 гадоў. Безумоўна, на фоне пратэстаў большая колькасць людзей хоча з’язджаць. Будзе балюча і крыўдна. Некалькі генерацый, хутчэй за ўсё, знікнуць з Беларусі. Тыя дзеці, якія з’язджаюць, – іх назад зацягнуць вельмі цяжка», – адзначыў Аркадзь Добкін.

Бізнесмен запэўніў, што офісы кампаніі EPAM працягнуць працаваць у краіне. Аднак з пэўнымі нюансамі.

«У любой вялікай кампаніі ёсць праграма па перамяшчэнні супрацоўнікаў. Мы не збіраемся пакідаць Беларусь, будзем працягваць там працаваць. У той жа час, калі людзі хочуць пераехаць, створым умовы, каб яны гэта зрабілі. У нас адкрытыя пазіцыі практычна ва ўсіх офісах па ўсім свеце. Гэта страта для Беларусі, але тут нічога зрабіць нельга», – дадаў ён, удакладніўшы, што пэўная частка кліентаў жадаюць паменшыць рызыкі і дыверсіфікаваць залежнасць ад Беларусі.

Аркадзь Добкін устрымаўся ад прагнозу наконт развіцця далейшых падзей, аднак пры гэтым пашкадаваў, што супрацьстаянне ў грамадстве зайшло занадта далёка. Хоць выхадцаў з Беларусі ведаюць па ўсім сьеце: «Калі пайшоў бізнес, я трапляў на сустрэчы з вялікімі начальнікамі. Расказваеш гісторыю EPAM і кажаш, што ты з Мінска, і яны ў адказ: “Ох, а ў мяне бабуля з Вільні (ці з Пінска, Брэста). Вось выдатна, давайце я калі-небудзь прыеду!” І такіх людзей маса, гэта тыя, хто рабіў Амерыку. З пункту гледжання дзяржавы вельмі сумна».

Праз паўгадзіны размовы на экране з’явiлася ўдакладненне, што прэзідэнт EPAM не захацеў працягваць размову пра сітуацыю ў Беларусі.

Поделиться ссылкой: