Уладзімір Астапенка заклікаў дэмакратычныя дзяржавы не дапусціць ператварэння Беларусі ў канцлагер

401
Уладзімір Астапенка. Фота з адкрытых крыніц
Уладзімір Астапенка. Фота з адкрытых крыніц

Былы пасол Беларусі ў Аргенціне запісаў відэазварот з нагоды закрыцця беларускімі ўладамі наземных межаў на выезд з краіны, паведамляе “Радыё Свабода”.

Цяпер Уладзімір Астапенка у Народным антыкрызісным упраўленні, якое ўзначальвае Павел Латушка. Астапенка адказвае за супрацоўніцтва з Расіяй, СНД, ЕАЭС і АДКБ.

«Беларускія ўлады не перастаюць здзіўляць нашых грамадзян непаслядоўнасцю, непрадказальнасцю і прававой непісьменнасцю сваіх дзеянняў.

Яшчэ ў пачатку лістапада Лукашэнка голасна патрабаваў не ўпускаць грамадзян Беларусі з-за мяжы. Гэтае беспрэцэдэнтнае для ўсяго свету рашэнне абуральным чынам парушала нормы міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і беларускай Канстытуцыі, дзе прадугледжана, што кожны чалавек мае права вярнуцца ў сваю краіну.

У той момант у беларускіх пагранічнікаў хапіла смеласці ігнараваць незаконныя ўказанні. Але, як бачым, цуды на гэтым не заканчваюцца. А ў кантэксце каранавіруснай інфекцыі ўлады Беларусі, ігнаруючы ўсе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і назапашаны досвед перадавых краін, не абʼяўляюць надзвычайнае становішча, не адмяняюць вочныя заняткі ў ВНУ і школах, не ўводзяць іншыя каранцінныя меры.

Але намагаюцца змагацца з каранавірусам коштам новых адміністрацыйных забарон. Гэтым разам на выезд з Рэспублікі Беларусь. Парадаксальнасць і абсурднасць такога падыходу была ўжо адзначана ў шматлікіх каментарыях і экспертаў, і простых грамадзян. Мне ж хацелася б у гэтай сувязі звярнуць увагу сусветнай дэмакратычнай супольнасці, перш за ўсё дзяржаў Еўрапейскага саюза, ЗША, Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, на тое, што нелегітымная ўлада ў Беларусі працягвае практыку масавых парушэнняў фундаментальных правоў чалавека і сваіх міжнародна-прававых абавязкаў у гэтай сферы.

Спробам пабудаваць у еўрапейскай краіне XXI стагоддзя канцэнтрацыйны лагер трэба пакласці рашучы канец», – сказаў Астапенка.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!