
1867 чалавек пацярпелі ў Беларусі ў выніку галалёдзіцы за суткі з 11 па 12 снежня, паведамляе “Еўрарадыё” са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.
Найбольшая колькасць пацярпелых у Гомельскай вобласці. Там па дапамогу звярнуліся 868 чалавек. З іх 780 атрымалі дапамогу амбулаторна, 88 шпіталізаваны. У 867 чалавек галалёдныя траўмы, адна халадовая.
У Магілёўскай вобласці па дапамогу звярнуліся 327 чалавек. З іх 297 атрымалі дапамогу амбулаторна, 30 пацыентаў шпіталізаваны. Усе траўмы галалёдныя.
У Віцебскай вобласці траўмы атрымалі 320 чалавек, шпіталізаваны 31 з іх.
У Мінскай вобласці 164 траўмы (17 шпіталізавана), у Брэсцкай – 117 (8 шпіталізавана), у Гродзенскай 19 зваротаў (адзін пацыент шпіталізаваны).
У Мінску за суткі паступілі 52 звароты, тры чалавекі шпіталізаваны.
З-за галалёдзіцы сіноптыкі аб’явілі на суботу, 12 снежня, аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.