87-гадовую рэкардсменку БССР па кулявой стральбе, якая цудам уратавалася ад нацыстаў, будуць судзіць за сцяг на балконе

516
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц
Ілюстрацыйнае фота з адкрытых крыніц

У аўторак 15 снежня ў Кастрычніцкім раённым судзе будуць разглядаць справу роднай цёткі гісторыка Алеся Белага Лізаветы, узбуджаную за бел-чырвона-белы сцяг на балконе яе кватэры на Асаналіева, 58, паведамляе “Наша Ніва”.

87-гадовую рэкардсменку БССР па кулявой стральбе, якая цудам уратавалася ад нацыстаў, будуць судзіць за сцяг на балконе“Калі казаць пра нацызм, які нібыта ўвасабляе бел-чырвона-белы сцяг. Разам з маёй бабуляй Фрумай і маім бацькам Валерыянам яны здолелі ўцячы з Віцебска на апошнім эвакуацыйным цягніку ў ліпені 1941 года і таму не былі забітыя нацыстамі. А 16 нашых сваякоў Шэйніных былі забітыя ў Віцебскім і Бешанковіцкім гета. Яшчэ трое Шэйніных, яе родныя дзядзькі, загінулі на франтах вайны са зброяй у руках. Таму да нацызму ў цёткі Лізаветы свае рахункі”, – піша ў сваім Facebook Алесь Белы.

Ён кажа, што Лізавета – найстарэйшая ў іх сям’і і апошняя, хто ў дзяцінстве размаўляў на ідзіш.

“У 1950-я яна была шматразовай чэмпіёнкай і рэкардсменкай БССР і Беларускай вайсковай акругі па кулявой стральбе, рэкардсменка СССР. Бараніла гонар Беларусі на агульнасаюзных і міжнародных спаборніцтвах, калі яшчэ Лукашэнкі нават на свеце не было”, – піша Алесь Белы.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!