Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў апублікавалі праніклівы і кранальны відэазварот да ўсіх беларусаў пра падзеі ў нашай краіне, які нікога не пакіне абыякавым. У ім кожны з іх выказаў сваю запаветную мару, якая цесна пераплятаецца з лёсам універсітэта і ўсёй Беларусі. 

“У меня есть мечта: приходя в аудиторию, не слышать имена студентов, которых отчислили за неугодное мнение, а говорить с ними о свободе, честности, справедливости, законности, – о том, что наполняет нашу жизнь смыслом и не является пустыми понятиями”.

“У мяне ёсць мара: універсітэт як асяродак свабоды і годнасці, дзе праўду кажуць шчыра і ў вочы, а не шэптам у калідорах, дзе ёсць месца дыскусіям і розным пазіцыям і няма выразу “Ну вы же сами все понимаете”… Універсітэт у краіне, вольнай ад ілжы, гвалту і прыніжэння”.

“У мяне ёсць мара: каб свабода была не проста абстрактным словам на старонках Канстытуцыі ці падручнікаў, а стала галоўнай каштоўнасцю, асновай быцця не толькі для простых грамадзян, але і для ўлады”.

“У меня есть мечта: чтобы высшие ценности человечества возобладали над абсолютным безумием нашей текущей реальности”.

“У мяне ёсць мара: каб беларусы не былі абыякавымі. Як сказаў Сымон Будны, наш абавязак – не маўчаць, калі на нашых вачах адбываецца здзек”.

Да беларусаў звярнуліся Алена Аляхновіч, дацэнт кафедры псіхалогіі і педагогікі, Лілія Ільюшына, старшы выкладчык кафедры філасофіі, Аркадзь Бабко, дацэнт кафедры філасофіі, Вольга Церашонак, дацент кафедры народнага ДПМ, і многія іншыя выкладчыкі ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Тэрміновыя навіны чытайце ў нашым тэлеграм-канале.

Поделиться ссылкой: