Дзмітрый Мацвіенка: «Гэтая музыка нікога не зможа пакінуць абыякавым…»

110
Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Фота https://wikimapia.org

29 снежня на сцэне Вялікага тэатра оперы і балета – канцэрт зорак, якія ўваходзяць у музычную эліту свету. Аксана Волкава, Надзея Кучар і Павел Пятроў разам з маэстра Дзмітрыем Мацвіенкам падрыхтавалі праграму, якая здзівіць нават оперных гурманаў.

Пераможца конкурсу «Апералія 2018», які ўзначальвае маэстра Пласіда Дамінга, беларускі тэнар Павел Пятроў выканае арыю Рудольфа з оперы «Багема» Дж.Пучыні, з якой спявак і стаў трыумфатарам гэтага прэстыжнага міжнароднага вакальнага першынства.

«Калі любіце прыгожую музыку, якая не так часта гучыць са сцэны Вялікага тэатра, – прыходзьце! – запрашае Пятроў (саліст Вялікага тэатра Беларусі зараз таксама працуе ў аўстрыйскай Graz Opera). – Абавязкова выканаю арыі з опер «Рамэа і Джульета», а таксама песню Андрэйкі з «Вяселля ў Малінаўцы». Існуе меркаванне, што аперэта – лёгкі жанр, але я з гэтым паспрачаўся б».

Надзея Кучар, якая афіцыйна залічана ў трупу Вялікага ў красавіку гэтага года, будзе спяваць таксама дуэтам з Аксанай Волкавай, якая, між іншым, выступіла рэжысёрам канцэрта.

«Хоць канцэрт у афішы стаіць напярэдадні Новага года, яго наўрад ці можна назваць забаўляльным. Праграма абяцае быць вельмі сур’ёзнай, – кажа дырыжор Дзмітрый Мацвіенка. – Рады, што праграма атрымалася цікавай. Усіх сакрэтаў раскрываць не буду, але ёсць у праграме сапраўдныя артэфакты, проста рэдкія і фантастычныя па сваёй прыгажосці. Упэўнены: гэтая музыка нікога не зможа пакінуць абыякавым».

Публікацыя з № 98 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!