Валерый Карбалевіч: Што стаіць за забаронай на выезд

9098
Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

А шмат хто казаў, што нельга стварыць Паўночную Карэю ў цэнтры Еўропы, што у ХХІ стагоддзі немагчыма вярнуць жалезную заслону. Аказалася, што яшчэ як можна, піша палітолаг Валерый Карбалевіч.

Валерый Карбалевіч
Валерый Карбалевіч

Тлумачэнне забароны на выезд з Беларусі неабходнасцю прадухіліць распаўсюджанне COVID-19 вельмі дзіўнае. Бо ў такім выпадку трэба было б ладзіць поўную забарону на ў’езд у краіну.

Відавочна, што гэтае рашэнне мае палітычную прычыну. Найперш гэта помста тым беларусам, якія пад ціскам рэпрэсій шукаюць палітычнага прытулку за мяжой. Цяпер усе павінны разумець, што за любы ўдзел у пратэсце, страйку чалавек будзе пакараны і ўжо не схаваецца ў эміграцыі.

Затым гэта спроба прадухіліць выезд за мяжу бізнесу, айцішнікаў, якія бягуць з краіны з прычыны неспрыяльнага бізнес-клімату.

Таксама гэта бар’ер на шляху тых прадстаўнікоў наменклатуры і сілавых структур, якія раптам пажадалі б “дэзерціраваць” з фронту барацьбы супраць дэмакратыі. Цяпер усе будуць сядзець тут, альбо ва ўтульных кабінетах, альбо у няўтульных камерах.

Працэс ператварэння Беларусі ў адзін вялікі канцлагер набывае паскарэнне.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!