Райцэнтр Брагін. Фота аўтара
Райцэнтр Брагін. Фота аўтара

8 снежня ў Брагіне начынаецца суд над 25-гадовым мясцовым жыхаром Аляксандрам Кулага за абразу Аляксандра Лукашэнкі – на падставе часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. У пастанове старшага следчага маёра юстыцыі Карпенкі гаворыцца, што Кулага, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, у прыёмным аддзяленні райбальніцы «публічна ў прысутнасці пабочных грамадзян выказаў абразы ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Інцыдэнт здарыўся яшчэ 16 жніўня, на шосты дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў, а крымінальная справа па выніках экспертызы распачата толькі 30 кастрычніка. Яе фігурант паведаміў, што ўвечары ў тую жнівеньскую нядзелю ён сапраўды быў на добрым падпітку.

“Прыехаў прыяцель, мы з ім пасядзелі. Мяне паблізу дома міліцыя і затрымала”, – кажа Аляксандр.

Хлопца прывялі ў бальніцу на агляд, там ён і адпусціў два мацюгі ў адрас чалавека па прозвішчы Лукашэнка. Гэта зафіксаваў службовы рэгістратар міліцыянера, а экспертыза аднесла іх менавіта да прэзідэнта. Сам Аляксандр тлумачыць, што не меў на ўвазе дзяржаўную асобу.

Да інцыдэнту Аляксандр Кулага працаваў вальшчыкам лесу ў лясніцтве, але яго вымусілі адтуль звольніцца. Цяпер ён знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Паводле абвінавачвання, Аляксандру пагражае штраф, папраўчыя работы да двух гадоў, або абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Райцэнтр Брагін
Райцэнтр Брагін. Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»