Валерый Карбалевіч: Алімпійскія санкцыі

968
Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэнне часова адхіліць прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі ад удзелу ў падзеях МАК, уключаючы Алімпійскія гульні, піша палітолаг Валерый Карбалевіч.

Валерый Карбалевіч
Валерый Карбалевіч

Не ўпершыню беларускія ўлады трапляюць у падобную сітуацыю. У час Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах Грэцыя не дала дазвол на прыезд міністра спорту Беларусі Юрыя Сівакова, які быў у спісе неўязных у краіны ЕС. Тады ў Лукашэнкі хапіла здаровага сэнсу не прарывацца самому на тую Алімпіяду, каб не здарыўся скандал.

А ў 2012 годзе скандал здарыўся. Лукашэнка моцна хацеў трапіць на Алімпійскія гульні ў Лондан. Аднак Вялікабрытанія адмовіла, бо беларускі кіраўнік быў у спісе неўязных у краіны ЕС.

Так што Лукашэнку не прывыкаць.

Але цяперашнія санкцыі МАК адносна Беларусі беспрэцэдэнтныя. Як і сама прычына іх увядзення (пераследаванне спартсменаў паводле іх палітычнай пазіцыі). Пад санкцыі трапіў увесь Нацыянальны алімпійскі камітэт. Ён пазбаўлены фінансавання ад МАК, што асабліва важна. А спартсмены, выключаныя са зборных паводле палітычных прычын, змогуць узяць удзел у сусветных спаборніцтвах і Алімпіядзе.

Працэс міжнароднай ізаляцыі беларускага палітычнага рэжыму дайшоў да любімай цацкі Лукашэнкі – спорту. І штосьці падказвае, што гэта толькі пачатак.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!