Гістарычнае рашэнне — Герасіменя пра санкцыі МАК

180
Аляксандра Герасіменя
Аляксандра Герасіменя / Еврорадио

Гістарычным назвала рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта аб увядзенні санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў кіраўнік Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя. Свой каментар яна апублікавала ў Instagram, перадае Еўрарадыё.

Напярэдадні ўвечары стала вядома, што МАК прыняў рашэнне адхіліць ад працы і мерапрыемстваў камітэта увесь выканкам НАК Беларусі. Гэта значыць, што члены НАК, у тым ліку Аляксандр і Віктар Лукашэнкі, не змогуць афіцыйна прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях. Пад часовыя санкцыі МАК “з улікам канкрэтных абвінавачванняў, вылучаных супраць яго” трапіў і Дзмітрый Баскаў.

Па словах Герасімені, “зараз атлеты, выключаныя, звольненыя з каманд, маюць права ўдзельнічаць у міжнародных турнірах і рыхтавацца да Алімпійскіх гульняў, а чыноўнікі, якія наплявалі на іх правы, будуць заслужана пакараныя”.

“Мы дамагліся аднаўлення правоў спартсменаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю”, — сказала яна.

Гістарычнасць рашэння, па словах спартсменкі, перш за ўсё ў тым, што рашэнне было прынята вельмі аператыўна — перамовы з МАК занялі ўсяго некалькі месяцаў.

“Спартыўныя чыноўнікі казалі пра тое, што мы не маем права выступаць ад імя ўсіх спартсменаў. Яны памыліліся. І не толькі яны”, — адзначыла Герасіменя.

Яна таксама падкрэсліла, што спартыўныя санкцыі МАК — гэта толькі пачатак, фонд не мае намеру спыняцца.

 

Посмотреть эту публикацию в Instagram

 

Публикация от Александра Герасименя (@aleksandraherasimenia)

 

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!