Алімпійскі камітэт Беларусі адказаў на санкцыі МАК

3937
Офіс НАК Беларусі
Фота: Офіс НАК Беларусі / noc.by

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі апублікаваў на сваім сайце адказ Міжнароднаму алімпійскаму камітэту, перадае Еўрарадыё.

Напярэдадні МАК адхіліў увесь выканкам НАК Беларусі ад Алімпійскіх гульняў і ўсіх мерапрыемстваў МАК. Таксама было спыненае фінансаванне ад МАК (акрамя выплатаў спартоўцам, якія рыхтуюцца да Алімпіяды). Расследаванне МАК паказала, што беларускі Алімпійскі камітэт парушае Алімпійскую хартыю і не абараняе спартоўцаў ад палітычнай дыскрымінацыі.

Беларускія спартовыя чыноўнікі назвалі пазіцыю МАК “прадузятай, заснаванай на ангажаваным і павярхоўным вывучэнні сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. Таксама беларускі НАК Беларусі заявіў, што некаторыя пункты рэзалюцыі МАК маглі быць прынятыя пад палітычным ціскам.

Рашэнне МАК у Беларусі назвалі “адрозным ад асноватворных прынцыпаў і каштоўнасцяў алімпізму, /…/ палітычна матываваным, накіраваным на аказанне ціску на кіраўніцтва беларускага НАК”.

“Пазіцыя МАК не адпавядае аб’ектыўнай ацэнцы намаганняў НАК Беларусі па выкананні палажэнняў Алімпійскай хартыі, міжнароднага і беларускага спартовага заканадаўства. У нашай краіне створаныя ўсе ўмовы для спартоўцаў, якія вядуць планамерную падрыхтоўку да галоўных стартаў чатырохгоддзя і будуць выступаць пад дзяржаўным флагам на будучых гульнях”, — гаворыцца ў заяве НАК.

Беларускі Алімпійскі камітэт пакідае за сабой права “адстойваць сваю пазіцыю перад МАК у адпаведнасці з алімпійскай Хартыяй і міжнародным спартыўным правам”.

Рашэнне МАК моцна закранула Аляксандра Лукашэнку. 8 снежня ён абрынуўся на МАК і яго старшыню Томаса Баха з абразамі: “Трэба нам звярнуцца ў суд. Хай Бах і банда раскажуць, у чым мая віна, што я сваю краіну абараняю?!”

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!