Гомель: гулянні па вуліцы Савецкай і чэргі ў
Фота аўтара

На 120-ы дзень пратэстаў у Гомелі на вуліцы Савецкай ўдалося стварыць невялікую колону з трох-чатырох дзесяткаў чалавек, але яе разагналі амапаўцы.

Затрымалі двух чалавек, адзін з якіх меў на вопратцы значок з выявай “Пагоні”. Правабаронцы паведамляюць і пра сталага чалавека, які быў на ровары. Яго затрымалі каля цырка вельмі жорстка, паваліўшы на зямлю. Бальшыня гараджан, як і ў папярэднія выходныя, гуляла па Савецкай без сімволікі. Знаёмыя віталіся адмыслова: “Жыве Беларусь!”.

Па гораду насіліся спецмашыны міліцыі і ДАІ ў пошуках пратэстоўцаў. Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамілі, што ў гэты самы час пікет пратэсту зладзілі на пляжы, дзе вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.

Апроч таго, гамяльчане праявілі салідарнасць з “Хлебнай майстэрняй”, якая месціцца каля Цэнтральнага рынку. Яны ўтварылі тут вялікую чаргу. Майстэрня не працавала 26 кастрычніка і стала яшчэ адной гандлёвай кропкай на прымусовае закрыцё. Тут учора раскупілі звычайны трохдзённы аб’ём хлеба.

Гомель: гулянні па вуліцы Савецкай і чэргі ў
Гомель: гулянні па вуліцы Савецкай і чэргі ў "Хлебную майстэрню"

Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Падтрымаць «Народную Волю»