Валерый Карбалевіч: Вайна сімволік

5571
Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

Пра будучыню гістарычнай нацыянальнай сімволікі Беларусі разважае палітолаг Валерый Карбалевіч.

Валерый Карбалевіч
Валерый Карбалевіч

Улады паслядоўна зачышчаюць беларускую палітычную прастору ад бел-чырвона-белай сімволікі. За вывешванне нацыянальнага сцяга на балконе ці нават бялізны адпаведных колераў адносна гаспадароў кватэр заводзяць адміністрацыйныя справы. Разбураюць канструкцыі ў дварах дамоў (“Эйфелева вежа”), якія выкарыстоўваюцца для вывешвання бел-чырвона-белых сцягоў. Рыхтуюцца на заканадаўчым узроўні забараніць нацыянальныя сцяг і герб як нацысцкія сімвалы. Дзяржаўная “Народная газета” змяніла дэвіз “Жыве Беларусь!”, пад якім выходзіла 30 гадоў, на слоган “Жыві і квітней, Беларусь!”.

Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

Адначасова на дзяржаўных установах вывешваюцца афіцыйныя сцягі. Да гэтага часу яны з’яўляліся толькі ў час дзяржаўных святаў. Цяпер вісяць пастаянна. Спрабавалі нават на аўтазаках яго вывешваць, потым схамянуліся, зразумеўшы, што робяць глупства.

Фото из открытого источника
Фото из открытого источника

Вайна сцягоў – гэта яшчэ адзін цікавы феномен беларускай рэвалюцыі. Але ўжо цяпер лёгка можна даць прагноз, які сцяг у недалёкай будучыні стане дзяржаўным сцягам Беларусі.

Поделиться ссылкой: