Рэдактар «Нашай Нівы»: усіх супрацоўнікаў выдання выклікаюць на допыты

256
"Наша Ніва"

Ягор Марціновіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што ўсіх журналістаў “Нашай Нівы” выклікаюць на допыты па крымінальнай справе, у якой галоўны рэдактар выдання выступае ў якасці падазраванага, паведамляе “Радыё Свабода”.

«Следчы камітэт запускае свой канвеер. На наступны тыдзень выклікаюць на допыты ўсіх 20 супрацоўнікаў “Нашай Нівы”», – напісаў Марціновіч.

Галоўны рэдактар «Нашай Нівы» з’яўляецца падазраваным па арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Пацярпелым праходзіць былы намеснік міністра МУС (цяпер памочнік прэзідэнта па Мінску) Аляксандр Барсукоў.

У артыкуле «Нашай Нiвы» «дыджэй пераменаў» Улад Сакалоўскі сказаў, быццам бы Барсукоў збіваў яго на Акрэсціна. Ён распавёў, што палову тэрміну правёў у карцары, а на нарах спаў усяго дзве ночы – тры астатнія драмаў на зэдліку.

Баючыся далейшага пераследавання, Улад Сакалоўскі і яшчэ адзін «дыджэй пераменаў» Кірыл Галанаў з’ехалі ў Літву.

Арт. 188 прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў.

Поделиться ссылкой: