Кіраўніцтва нарвежскай кампаніі – імпарцёра калійнай солі асудзіла падаўленне правоў чалавека ў Беларусі

163
Стыхійная сустрэча працаўнікоў
Стыхійная сустрэча працаўнікоў "Беларуськалія" з гендырэктарам Іванам Галаватым 14 жніўня 2020 года. Фота з адкрытых крыніц

Прадастаўнікі кампаніі Yara сустрэліся з нагоды рэпрэсій і звальненняў на “Беларуськаліі” з паслом Беларусі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Гендырэктар кампаніі Yara Свэйн Тора Холшэр выступіў з асуджэннем уціску правоў чалавека і працоўных у Беларусі.

У заяве парушэнні правоў чалавека называюцца непрымальнымі для кампаніі, якая з’яўляецца адным з буйных пакупнікоў салігорскіх калійных угнаенняў у Беларускай калійнай кампаніі.

Yara падтрымлівае асуджэнне Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека фактаў парушэння правоў чалавека ў Беларусі.

«З’яўляючыся доўгатэрміновым партнёрам адной з найбуйнейшых беларускіх кампаній, Yara ў апошнія месяцы імкнулася да пазітыўных змен праз цесны і рэгулярны дыялог з вышэйшым кіраўніцтвам БКК і «Беларуськалія». Пры падтрымцы розных зацікаўленых бакоў, перш за ўсё Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП), а таксама Нарвежскай канфедэрацыі прафсаюзаў і Industri Energi, і ў цесным дыялогу з нарвежскім фондам па правах чалавека Rafto, падыход кампаніі Yara заключаецца ў тым, каб аказваць уплыў праз сваю пастаянную прысутнасць», – гаворыцца ў заяве.

Генеральны дырэктар кампаніі Yara асабіста наведваў Салігорск ў верасні, «каб патлумачыць, якое значэнне кампанія надае этычным паводзінам сваіх дзелавых партнёраў».

«Нягледзячы на нашы пастаянныя намаганні, накіраваныя на змяненне сітуацыі праз дыялог, мы не назіраем значнага паляпшэння сітуацыі для працаўнікоў «Беларуськалія». Асаблівую заклапочанасць выклікаюць шматлікія паведамленні аб звальненнях рабочых, якія мірна выкарыстоўвалі свае дэмакратычныя правы», – заявіў гендырэктар Yara.

«Цяперашняя сітуацыя для Yara непрымальная. Я вельмі выразна выклаў пазіцыю Yara ў размовах з шэрагам зацікаўленых бакоў, у тым ліку з паслом Беларусі ў Скандынавіі Дзмітрыем Мірончыкам. Нам неабходна ўбачыць немінучае і істотнае паляпшэнне ўмоў і ўзаемаадносін з працоўнымі калектывамі «Беларуськалія», спыненне рэпрэсій, паляпшэнне ўмоў аховы працы», – таксама падкрэсліваецца ў заяве.

Нарвежская кампанія Yara з’яўляецца найбуйнейшым у свеце пакупніком мінеральных угнаенняў. Беларусь для Yara – адна з дзевяці краін, дзе яна купляе ўгнаенні.

Упершыню заклапочанасць сітуацыяй у Беларусі і выкананнем правоў салігорскіх шахцёраў Yara выказала 15 верасня. Візіт дэлегацыі адбыўся 18 верасня.

Страйкам «Беларуськалія» неаднаразова заяўляў пра пераследаванне ўладамі і кіраўніцтвам прадпрыемства работнікаў, якія выказвалі нязгоду з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў, у тым ліку шляхам удзелу ў вулічных акцыях і страйках.

Поделиться ссылкой: