
Больш за 330 тысяч беларусаў выказалася пра тое, што рабіць з міжнароднай банкаўскай сістэмай SWIFT. Амаль 66% з іх – за адключэнне беларускіх банкаў. Супраць адключэння – 16,35%. Яшчэ 18% не змаглі вызначыцца. Інтэрнэт-апытанне правяла платформа “Голас”, паведамляе “Еўрарадыё”.
SWIFT – структура, якая дапамагае бяспечна і аператыўна праводзіць аперацыі паміж банкамі. Да яе падключаныя больш за 11 тысяч фінансавых арганізацый з двух соцень краін свету.
Ідэю адключэння беларускіх банкаў ад сістэмы SWIFT з-за рэпрэсій супраць беларусаў агучыла каманда Святланы Ціханоўскай. На іх думку, гэта можа стаць дзейсным спосабам ціску на ўлады Беларусі.