
Брэсцкія СМІ паведамляюць пра смерць 42-гадовага актывіста-праваабаронцы Рамана Рашэцкага, піша Наша Ніва.
Сябры адзначаюць, што нядаўна ён сядзеў на сутках, а ўчора судовыя выканаўцы праводзілі вопіс маёмасці праз неаплачаны штраф. Апроч таго, у сілавікоў узніклі пытанні да яго праз нацыянальны сцяг, выстаўлены ў акно брэсцкай кватэры.
У Рамана засталося чацвёра дзяцей.
***
Раман Рашэцкі далучыўся да грамадска-палітычнага руху за перамены ў 2020 годзе, падтрымаў Сяргея Ціханоўскага і яго праект «Краіна для жыцця».
Першы раз Рашэцкі быў затрыманы 30 жніўня пасля нядзельнага маршу ў Брэсце, атрымаў 15 сутак зняволення.
Пасля вызвалення не атрымаў назад свой бел-чырвона-белы сцяг, патрабаваў ад міліцыі вярнуць яго, за што быў затрыманы паўторна.
Апошні раз Рашэцкага затрымлівалі ў мінулую нядзелю, праз тры дні ён выйшаў на свабоду, піша «Брэсцкая газета».