Bloomberg: Ціханоўская – у топ-50 людзей 2020 года

99
Святлана Ціханоўская. Фота з адкрытых крыніц
Святлана Ціханоўская. Фота з адкрытых крыніц

Святлана Ціханоўская трапіла ў топ-50 людзей 2020 года па версіі Bloomberg, амерыканскага дзелавога часопіса. Прэтэндэнту на пост прэзідэнта Беларусі  прысвечаны цэлы раздзел, паведамляе “Еўрарадыё”. У ім расказваецца яе неверагодная гісторыя пра тое, як “неспадзяваная кампанія ператварылася ў самы вялікі выклік за ўсю гісторыю даўняга дыктатара Аляксандра Лукашэнкі”. Адзначаецца, што з лета 2020-га Ціханоўская вымушана знаходзіцца за мяжой.

У топ-50 трапілі не толькі палітыкі, але і прадстаўнікі бізнесу, фінансавага сектару, навукі і г. д. Bloomberg звярнуў увагу на людзей, “дасягненні якіх заслугоўваюць прызнання”.

Нагадаем, раней Святлана Ціханоўская трапіла ў спіс 100 самых уплывовых жанчын свету па версіі Бі-бі-сі.

Поделиться ссылкой: