
Алесь Бяляцкі і пазбаўлены рэгістрацыі праваабарончы цэнтр «Вясна» сталі першымі беларускімі лаўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award», вядомай як «Альтэрнатыўная Нобелеўская прэмія».
Алесь Бяляцкі і «Вясна» атрымалі ўзнагароду за іх ролю ў барацьбе за дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі, паведамляе Наша Ніва.
Урачыстае ўзнагароджанне адбылося ўчора ў Стакгольме.