Касцёл у Беларусі адмяніў праз COVID-19 традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленне аплаткай

228
Тадэвуш Кандрусевіч
Тадэвуш Кандрусевіч

На гэты конт мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выдаў распараджэнне, якое публікуе партал catholic.by, паведамляе “Радыё Свабода”.

У распараджэнні гаворыцца, што ў сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, выкліканай пандэміяй каранавіруса, клапоцячыся пра духоўнае і фізічнае здароўе людзей, у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пастанаўляецца:

  • адмяняюцца традыцыйныя калядныя сустрэчы і дзяленне аплаткай з удзелам іерархаў;
  • разам з тым у парафіях, паводле разважлівага меркавання пробашчаў, прадстаўнікоў розных катэгорый вернікаў (дзеці, моладзь, сем’і і г. д.), можна запрасіць на святую Імшу ці іншае адмысловае набажэнства, памаліцца ў іх інтэнцыі і сімвалічна падзяліцца з імі аплаткай;
  • традыцыйнае пастырскае наведванне сем’яў з бласлаўленнем дамоў і кватэр (Каляда) можа адбывацца выключна па запрашэнні канкрэтнай сям’і ці асобы з захаваннем рэкамендацый Міністэрства аховы здароўя і раней выдадзеных распараджэнняў касцёльных уладаў;
  • традыцыйныя батлейкі-яслі ў касцёлах і капліцах або побач з імі неабходна ўсталяваць такім чынам, каб выключыць магчымасць утварэння каля іх натоўпу.

Поделиться ссылкой: