Ціханоўская: у нас ёсць канцэпцыя новых выбараў і праект канстытуцыйнай рэформы

298
Святлана Ціханоўская. Фота: https://t.me/tsikhanouskaya/482
Святлана Ціханоўская. Фота: https://t.me/tsikhanouskaya/482

Святлана Ціханоўская гатовая ўзначаліць Беларусь у пераходны перыяд. Пра гэта яна заявіла ў сваім відэазвароце, паведамляе “Еўрарадыё”

“Я бяру на сябе гэтую адказнасць, бо ведаю, што я не адна”, – заявіла Ціханоўская.

Сваёй мэтай яна называе аб’яднанне найлепшых экспертаў з дэмакратычнымі сіламі, каб Беларусь падышла да новых выбараў з найменшымі шокамі. Для гэтага, па словах Ціханоўскай, створаныя Каардынацыйная рада і Кабінет прадстаўнікоў па розных сферах.

“Мы ўжо распрацавалі канцэпцыю правядзення новых выбараў, праект канстытуцыйнай рэформы, якая будзе праведзеная пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі, праграмы эканамічнай дапамогі ўразлівым групам і падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу”, – пералічыла Ціханоўская гатовыя напрацоўкі.

Поделиться ссылкой: