Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі вярнуўся ў амбасаду ў Маскве

126
Павел Лёгкі
Павел Лёгкі / БЕЛТА

Першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі звольнены з пасады. Пастановай урада №685 ад 1 снежня ён пераведзены дарадцам-пасланнікам беларускай амбасады ў Расіі, паведамляе Еўрарадыё.

За сваю кар’еру Лёгкі ўзначальваў прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі (2003-2013), быў дарадцам-пасланнікам беларускай амбасады ў Маскве (2013-2018). У 2018 годзе быў прызначаны намеснікам, а потым першым намеснікам міністра інфармацыі.

Сёлета ў верасні яго ўключылі ў свой “чорны спіс” Літва, Латвія і Эстонія як аднаго з чыноўнікаў, вінаватых у фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, задушэнні пратэстаў, парушэнні асноўных правоў грамадзян, перашкоды працы СМІ.

Поделиться ссылкой: