«Звяртаюся да вас на сваёй роднай беларускай мове». Яшчэ адзін шахцёр «Беларуськалію» далучыўся да стачкі

129

Кольскасць страйкоўцаў, якія пратэстуюць супраць палітыкі беларускай улады, працягвае павялічвацца, паведамляе Новы Час.

Да агульнанацыянальнеай стачкі далучыўся падземны трактарыст калійнага камбіната Віктар Гурыновіч. Свой зварот да беларусаў ён зрабіў на беларускай мове:

— Людзі Беларусі, беларусы замежжа. Жыхары ўсіх краін сусвету. Я, Гурыновіч Віктар Сяргеевіч, беларус, шахцёр, звяртаюся да вас на сваёй роднай беларускай мове.

Я, падземны трактарыст участка ПВРКТ 4-га рудніка, далучаюся да агульнанацыянальнай стачкі і падтрымліваю патрабаванні стачкама. У той сітуацыі, якая склалася ў маёй краіне — а гэта татальны прававы дэфолт, тэрор — па-іншаму я проста не магу зрабіць.
Усё тое, што вы зараз пачуеце, вы самі ведаеце цудоўна. Мы ўсе стаміліся ад хлусні і крывадушнасці. Мы ўсе стаміліся ад неадэкватных заяў і паводзін нашага нелегітымнага кіраўніцтва. Мы стаміліся ад таго, што тыя метады, якімі карыстаецца сілавы блок, зусім не тоесныя 21-му стагоддзю і цывілізаванай краіне. Усё гэта знаходзіцца па-за межамі агульначалавечымі, па-за межамі маральнымі, па-за межамі рэлігійнымі і этычнымі.

Беларусі жыць, беларусам быць і заставацца людзьмі.

«Звяртаюся да вас на сваёй роднай беларускай мове». Яшчэ адзін шахцёр «Беларуськалію» далучыўся да стачкі

Поделиться ссылкой: