Чаму вы маўчыце, не разглядаеце надзвычай вострую сітуацыю ў краіне на пленарным пасяджэнні з прыняццем адпаведнага рашэння?

3804
Протесты
Фото из открытого источника

Чацвёрты месяц дэмакратычная грамадскасць Беларусі пратэстуе супраць бязмежных фальсіфікацый вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах і гвалту сілавікоў над мірнымі людзьмі. Ускалыхнуўся ўвесь цывілізаваны свет, толькі дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі робяць выгляд, быццам нічога трывожна-драматычнага не адбываецца.

З гэтай нагоды “Народная Воля” вырашыла задаць шэрагу парламентарыяў адно пытанне:

Чаму вы маўчыце, не разглядаеце надзвычай вострую сітуацыю ў краіне на пленарным пасяджэнні з прыняццем адпаведнага рашэння? 

Генадзь ДАВЫДЗЬКА, старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:

Генадзь Давыдзька

– Праца дэпутатаў ідзе па плане, у звычайным рэжыме. Што тычыцца правядзення надзвычайнай сесіі і разгляду на ёй пытання аб татальным тэроры ў адносінах да ўлады, беларускага народа і канкрэтных дэпутатаў, то гэта працэс крымінальны. Крымінальныя справы ўзбуджаны, і ўсё ідзе ў прававым рэчышчы. Тым не менш на пленарных пасяджэннях, нягледзячы на тое, што абмяркоўваюцца зусім іншыя законапраекты, дэпутаты час ад часу дакладваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Яны вельмі актыўна паводзяць сябе і ў сацсетках, і ў сродках масавай інфармацыі. Усе пункты гледжання ясныя.

Лілія АНАНІЧ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:

Лілія Ананіч

– Я не даю інтэрв’ю па тэлефоне. У нас сёння з вамі няма тэмы для інтэрв’ю. Пытанне, якое вы задаяце, яно не мае для мяне… Не, усё важна, вядома ж, але мая пазіцыя як дэпутата вам вядомая.

Аляксандр ДАНЧАНКА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Гомельскай-Сяльмашаўскай выбарчай акрузе № 32, член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы:

Аляксанд Данчанка

– У нас ёсць праграма, рэгламент працы Палаты, яна працуе па гэтых сваіх напрамках. І чаму думаеце, што не абмяркоўваем? Кожны дэпутат у сваім рэгіёне вывучае гэтыя праблемныя пытанні. Натуральна, абмяркоўваем. А нейкія рашэнні прымаць мы яшчэ не саспелі, ды і не бачым пытанняў, каб туды ўмешвацца. Вы ж ведаеце, для чаго існуе парламент. Паглядзіце, што робіцца. Замест таго, каб займацца працай, не перашкаджаць адзін аднаму, а рабіць хоць штосьці на карысць народа, мы вымушаны адцягваць увагу на ўсе гэтыя беспарадкі.

Разумееце, я тут чалавек маленькі, я просты дэпутат. Абмяркоўваць, вядома ж, трэба, бо гэта жыццё нашых людзей і краіны ў цэлым. Мы можам так дагуляцца, што і працаваць не будзе каму. Усё, чаго дасягнула старэйшае пакаленне, мы можам сёння згубіць.

Зараз займаемся вывучэннем усіх гэтых пытанняў. Адны крычаць адно, другія – іншае, і незразумела, каго слухаць. Патрэбны нейкі механізм, трэба разабрацца, ад чаго танцаваць. Трэба паважліва ставіцца адзін да аднаго, бо мы – адзін народ.

Андрэй САВІНЫХ, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах:

Андрэй Савіных

– Гэта няпраўда, што дэпутаты маўчаць з нагоды той сітуацыі, якая склалася ў краіне. Мы даволі канкрэтна выказалі сваю пазіцыю па дадзеным пытанні.

Больш за тое – дэпутаты бяруць актыўны ўдзел падчас сустрэч на дыялогавых пляцоўках, якія створаны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Мы зыходзім з таго, што нашай краіне патрэбна палітычная і эканамічная мадэрнізацыя. Палітычная мадэрнізацыя мае на ўвазе змены ў Канстытуцыі. Найперш – у частцы размеркавання паўнамоцтваў. Неабходная змена мадэлі кіравання.

Я думаю, што гэты кірунак і ёсць шлях правільнага і адэкватнага адказу на тыя сацыяльныя дыспрапорцыі, якія ўзніклі ў краіне. 

Аляксандр МАСЕЙКАЎ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы:

Аляксандр МАСЕЙКАЎ

– Адказваю на пытанні толькі пры асабістай сустрэчы, таму пакуль без каментарыяў. 

Іна КРАЧЭК, член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях:

Іна КРАЧЭК

– На гэты момант парламент займаецца законамі. У камісіі Палаты прадстаўнікоў паступаюць надзённыя законы, якія праходзяць падрыхтоўку ў профільных ведамствах. Наша камісія, напрыклад, рыхтавала “Закон аб інвалідах”; як вядома, зараз абмяркоўваецца, якім чынам уладальнікі аўтатранспартных сродкаў павінны плаціць дарожны збор.

Таму ідзе планавая работа. Самі па сабе дэпутаты, безумоўна, абмяркоўваюць тое, што адбываецца ў краіне, але ў Авальную залу пытанне не выносілася. А на бліжэйшым пасяджэнні будзе абмяркоўвацца праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2025 года. І гэта таксама вельмі важны дакумент.

Ігар МАРТЫНАЎ, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы:

Ігар МАРТЫНАЎ

– Праца па абмеркаванні сітуацыі ў краіне вядзецца пастаянна. Дэпутаты выступаюць і ў СМІ, сустракаюцца на адпаведных пляцоўках, таму пэўны дыялог ідзе.

Акрамя таго, 2 снежня на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў урад прадставіць праграму працы на наступную пяцігодку. Магчыма, пасля таго як прадставяць праграму, можна будзе абмяркоўваць тое, што адбываецца ў Беларусі, а таксама шлях, па якім яна пойдзе далей.

Апытвалі Алена Малочка, Анатоль Гатоўчыц, Алесь СІВЫ

АД РЭДАКЦЫІ

Што і казаць, мільёны сумленных людзей хвалююць драматычныя падзеі, якія вось ужо каторы месяц адбываюцца ў нашай роднай Беларусі. А што ж дэпутаты парламента? Па-першае, не так проста з імі звязацца. Вось наш палітычны аглядальнік Аляксандр Фядута два дні змарнаваў на тое, каб датэлефанавацца хоць да аднаго з іх, – безвынікова. Быццам яны сышлі ў падполле.

І ўсё ж іншым журналістам “Народнай Волі” ўдалося “адлавіць” некалькіх дэпутатаў. З іх адказамі на надзвычай важнае пытанне “Чаму маўчыце?..” вы, шаноўныя чытачы, ужо азнаёміліся. Звярніце ўвагу на словы Генадзя Давыдзькі, які ў Палаце прадстаўнікоў узначальвае Пастаянную камісію па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі: “Што тычыцца надзвычайнай сесіі і разгляду на ёй пытання аб тэроры ў адносінах да ўлады, беларускага народа і канкрэтных дэпутатаў, то гэта працэс крымінальны. Крымінальныя справы ўзбуджаны, і ўсё ідзе ў прававым рэчышчы”. Паводле пераканання Давыдзькі, у краіне развязаны тэрор супраць улады. Скажыце, калі ласка, пра які тэрор і супраць якой улады вы, Генадзь Браніслававіч, ведзяце размову? Не будзьце цынікам! Наадварот, улада развязала тэрор супраць народа. І распачаўся ён яшчэ задоўга да выбараў. Як можна было не дапусціць да ўдзелу ў важнейшай палітычнай кампаніі таго ж Віктара Бабарыку, у падтрымку якога было сабрана подпісаў у некалькі разоў больш, чым патрабавалася паводле заканадаўства? А як наогул былі праведзены выбары? Вам, спадар Давыдзька, невядома, як ствараліся ўчастковыя і рэгіянальныя камісіі? Можа, вы не ведаеце, чаму большасць іх не вывесіла вечарам 9 жніўня выніковыя пратаколы? Ці трэба вам тлумачыць, чаму пасля гэтага народ выйшаў на вуліцы і вось ужо чацвёрты месяц змагаецца за свае галасы, за праўду, за справядлівасць? А вы талдычыце пра нейкі тэрор супраць улады… Ліецца кроў, калечацца сумленныя людзі, а вы, спадар Давыдзька, маўчыце…

Так, “Народнай Волі” і яе чытачам вядома і пазіцыя Ліліі Ананіч. Няма сэнсу ў прынцыпе гаварыць пра гэтую “народную абранніцу” – хто не ведае яе службовую біяграфію, яе “заслугі”!..

Бокам абышоў вострае пытанне газеты Андрэй Савіных. Хоць як былы дыпламат ён павінен ведаць, што калі б такая сітуацыя, як у нас, склалася, напрыклад, у Германіі, то бундэстаг імгненна адрэагаваў бы самым прынцыповым чынам.

Не будзем каменціраваць выказванні іншых так званых дэпутатаў. Іх пазіцыя, іх адказы сведчаць пра адно: на жаль, на сённяшні дзень няма ў Беларусі незалежнага ад выканаўчай улады парламента. Але будзе. Не дарэмна тысячы і тысячы людзей вось ужо чацвёрты месяц змагаюцца за шчаслівую будучыню краіны.

КСТАТИ

«Народная Воля» не жалует авторов, которые не называют свою фамилию, скрывают адресные реквизиты. Но в данном случае решено поступиться редакционными принципами и напечатать письмо, под которым стоит подпись: неравнодушный гражданин Республики Беларусь. Его содержание полностью соответствует постановке вопроса, вынесенного в блиц-интервью.

Скажите свое решающее слово, депутаты!

Парламент – высший представительный и законодательный орган в государствах с разделением властей. Такая форма существует с незапамятных времен. Всегда и во всех странах парламентарии принимали самое активное участие в судьбах своих государств, народов.

Мы помним, как в нашей родной Беларуси в 1990-е годы зажигали своими речами Верховный Совет Зенон Позняк, Виктор Гончар, Геннадий Карпенко и многие другие депутаты, как нас воодушевляли их выступления, как мы их обсуждали и ждали перемен.

А что сейчас случилось с нашим Национальным собранием? Беларусь на грани катастрофы, раскола общества, мирных протестующих на улицах избивают, арестовывают, страшно из дома выходить, так как в любой момент можешь оказаться не в то время и не в том месте, можешь ни за что получить дубинками, а потом еще арест или штраф – суды штампуют обвинительные приговоры, не разбираясь! Где же наши депутаты? Ведь неоправданное насилие вызовет ответное насилие! Ждете, когда Беларусь зальют кровью?

Мне непонятно полное молчание нашего парламента, когда все демократические страны, кроме России, осуждают избиения мирных протестующих в Беларуси, а наши депутаты молчат, не говоря ни одного слова против насилия, молчат как воды в рот набрали. С осуждением репрессий со стороны власти выступила практически вся интеллигенция: артисты, врачи, спортсмены, студенты, преподаватели вузов, рабочие заводов, пенсионеры, инвалиды и многие другие. А Национальное собрание – молчит, словно ничего не видит, ничего не знает!

Выдержкой нашего протестующего народа можно только восхищаться: где, в какой даже самой демократической стране так мирно и ненасильственно проходят акции протеста?

В ситуации, когда у протестного движения нет явного лидера и А.Лукашенко не знает, с кем вести переговоры, самое время Национальному собранию выйти из спячки и предложить себя в качестве посредника на переговорах!

Поймите: так, как прежде, уже не будет, и вы должны быть на стороне тех, кто борется за справедливость. Все знают: результаты президентских выборов были сфальсифицированы. Честные люди будут протестовать до тех пор, пока не будут назначены новые, которые должны пройти демократично, без всяких извращений. И не ваша ли, депутаты, задача – сказать свое решающее слово?

Неравнодушный гражданин Республики Беларусь.

Публікацыя з № 95 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: