Гомель: такія вось гулянні ў апошнюю нядзелю восені

1806

У Гомелі надзвычай шмат міліцыі, якая патрулюе цэнтр і некаторыя мікрараёны. Першы заўважны снег, што выпаў уначы, амаль растаў – тэмпература плюсавая.
На перакрыжаваннях вуліц дзяжураць экіпажы ДАІ, яны стаяць і на галоўнай плошчы, дзе ўжо ўсталявалі навагоднюю ёлку. Міліцэйскія машыны аб’язджаюць галоўныя вуліцы.

Людзі гуляюць сем’ямі ці невялікімі кампаніямі без сімволікі. На вуліцы Савецкай каля цырка, дзе часта збіраюцца пратэстоўцы, патрулі правяраюць дакументы ў мінакоў, якія апранутыя ў вопратку чырвона-белага колеру ці маюць такія ж заплечнікі. Праваабаронцы паведамляюць, што каля апоўдні міліцыя затрымала як мінімум трох чалавек.

На плошчы Паўстання – традыцыйны кірмаш. Вулічныя гандляры прапануюць сваю прадукцыю “з асфальта”. Ніхто іх не чапае і не праганяе.

Адчуваецца, што настрой у гараджанаў неблагі. На любыя пытанні яны дасціпна адказваюць: “Гуляем!”

Гомель: такія вось гулянні ў апошнюю нядзелю восеніГомель: такія вось гулянні ў апошнюю нядзелю восеніГомель: такія вось гулянні ў апошнюю нядзелю восеніГомель: такія вось гулянні ў апошнюю нядзелю восеніГомель: такія вось гулянні ў апошнюю нядзелю восені

Поделиться ссылкой: