Вольга СЕВЯРЫНЕЦ: «7 снежня будзе паўгода, як Паша не бачыў Францішка…»

316
Павел і Вольга Севярынец
Фота https://m.nashaniva.by

Вольга Севярынец, жонка палітвязня, распавяла “Народнай Волі”, што Павел у СІЗА зараз рыхтуе хрысціянскія віктарыны і просіць тых, хто піша яму лісты, падкідваць цікавыя факты аб беларускіх хрысціянах у спорце, навуцы, эканоміцы, архітэктуры, музыцы і кіно.

Палітык адказвае на ўсе лісты, і, калі камусьці карэспандэнцыя не прыходзіць, гэта значыць, што ліст альбо не прайшоў цэнзуру, альбо яго проста выкінулі. Штодзённа Павел атрымлівае 10–15 лістоў.

– На днях быў выдадзены новы наклад энцыклапедыі Паўла “Люблю Беларусь”, – дадае Вольга Севярынец. – А пару тыдняў таму ўзламалі яго тэлеграм-канал, што можа сведчыць пра зрухі ў справе. Магчыма, хутка пра нешта новае даведаемся.

Паша – мой нязломны рыцар, але чытаю між радкоў, як ён хоча хутчэй да сваіх. Ужо больш за тры месяцы ён на Валадарцы і амаль столькі ж быў на Акрэсціна. 7 снежня будзе паўгода, як Паша не бачыў сына Францішка, піша, што мы снімся яму кожную ноч.

Кажуць, што Бог не дае выпрабаванняў звыш сілы, тады для мяне гэта выпрабаванне на мяжы сіл. Адзінае, што трымае, гэта Ісус Хрыстос, родныя, сябры і настойлівыя беларусы, якія ўмеюць здзіўляць.

Публікацыя з № 94 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: