Аляксандр ЯРАШУК: «Ім жа цэлых 26 гадоў убівалі ў галовы, што яны – рабы без правоў…»

724
Аляксандр Ярашук
Аляксандр Ярашук

Аляксандр Ярашук, старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, сказаў “Народнай Волі”, што сёння не варта кідаць камяні ў беларускіх працоўных за тое, што яны пакуль не падняліся на ўсеагульную забастоўку і не падтрымалі тых таварышаў, якія ўступілі ў страйк.

– Гэта той выпадак, калі не трэба ні асуджаць, ні супрацьпастаўляць адных рабочых другiм, – падкрэслівае прафсаюзны актывіст. – Наадварот трэба знаходзіць словы падтрымкі і веры ва ўсіх нашых працоўных.

Можна сказаць, што толькі 100 чалавек з 15 тысяч работнікаў ААТ “Беларуськалій” далучыліся да страйку, а можна выказацца па-іншаму: “Ужо сто шахцёраў увайшлі ў страйкам, і працэс гэты не спыняецца”. Гэта азначае, што іх падтрымлівае вялікая колькасць іншых рабочых.

Да гэтага ім цэлых 26 гадоў убівалі ў галовы, што яны – рабы без правоў, і многім вельмі няпроста пазбавіцца рабскага мыслення, стаць свабоднымі людзьмі. Але працэс гэты ідзе. Можа, працякае ён не так хутка, як хацелася б, але яго дакладна немагчыма паскорыць абвінавачаннямі і прэтэнзіямі.

Публікацыя з № 94 газеты «Народная Воля». Увесь нумар газеты можна спампаваць па спасылцы.

Поделиться ссылкой: