Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне

456
Сергей Лепин. Фото из открытых источников

Як стала вядома «Нашай Ніве», прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін напісаў заяву на звальненне. Яна яшчэ не падпісаная кіраўніцтвам.

«Я не буду дадаткова распаўсюджвацца на гэты конт. Калі на гэтую тэму захоча пагаварыць мой пераемнік, то так тое і мусіць быць. Але тут і гаварыць няма аб чым асабліва. Ну напісаў, ну чакаю… Спадзяюся, што ўсё будзе добра: і ў інфармацыйнай службы, якую я пакідаю, і ў мяне, і ў нас усіх. Дзякуй усім тым СМІ, хто супрацоўнічаў і супрацоўнічае з БПЦ. І выбачайце, калі што», — сказаў Лепін.

Хто заменіць Лепіна, пакуль невядома, адным з імаверных пераемнікаў называецца іераманах Афанасій (Сакалоў), прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі.

Раней Лепіна персанальна раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка за тыя ацэнкі, якія святар даў дзеянням сілавікоў, што разбурылі мемарыялы забітаму Бандарэнку.

Поделиться ссылкой: