“Праз прыгажосць мы аздабляемся як нацыя”: Ціханоўская звярнулася да дзеячаў культуры

381

Святлана Ціханоўская, прэтэндэнт на пост прэзідэнта Беларусі, звярнулася да беларускіх музыкантаў і мастакоў, дызайнераў і танцораў, паэтаў і артыстаў – усіх тых, дзякуючы каму ў нас з’явіліся вядомыя на ўвесь свет сімвалы новай, вольнай краіны.

У знак салідарнасці зараз праводзяцца сотні канцэртаў у дварах, дзясяткі выставак і сходаў паэтаў. Оперныя спевакі ладзяць выступленні, музыканты – зборнікі, а мастакі – аўкцыёны сваіх работ, каб дапамагчы тым бларусам, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю. І такіх прыкладаў культурнай еднасці вльмі шмат, яны кранаюць да самага сэрца, адзначыла Ціханоўская.

Такая салідарнасць не засталася па-за ўвагай уладаў, таму сёння за кратамі знаходзяцца мастакі, спевакі, саксафаністы і дыджэі, дырыжоры і паэты, акцёры і рэжысёры, пісьменнікі і паэты. Гэтыя героі свядома абралі шлях творчай і маральнай нязгоды з тым, што адбываецца цяпер у нашай краіне.

Зараз мы поруч, бо адзінства – гэта здольнасць аб’яднацца, а цяпер у нас ва ўсіх адзіная мэта – новыя сумленныя выбары.

“Працягвайце рабіць тое, што натхняе беларусаў і захапляе ўвесь свет – запісваць песні і вершы, маляваць муралы і карціны. Менавіта праз прыгажосць і культуру мы аздабляемся як нацыя і як народ”, – заклікала Святлана Ціханоўская дзеячаў культуры.

Поделиться ссылкой: