Пасольства ЗША выступіла з заявай у падтрымку свабоды слова ў Беларусі

105
Фота з адкрытых крыніц
Фота з адкрытых крыніц

“Злучаныя Штаты асуджаюць дзеянні ўрада Беларусі ў дачыненні да мясцовых і замежных журналістаў. Прадстаўнікі СМІ не павінны падвяргацца пагрозам, фізічнаму гвалту, арыштам або турэмнаму зняволенню з боку каго-небудзь проста за выкананне сваёй працы ў якасці журналістаў. Моцныя незалежныя СМІ, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе неабходныя для таго, каб вяршэнства закону магло ўкараніцца ў любым грамадстве”, – гаворыцца ў заяве, паведамляе “Радыё Свабода”.

“Злучаныя Штаты вельмі занепакоеныя небяспечным становішчам беларускіх незалежных СМІ, адвольнымі арыштамі журналістаў за апошнія некалькі месяцаў і завядзеннем урадам Беларусі крымінальных спраў супраць журналістаў. Мы па-ранейшаму занепакоеныя пагрозай анулявання афіцыйнага статусу мясцовых СМІ, а таксама спыненнем дзеяння акрэдытацый і працяглай затрымкай паўторнай акрэдытацыі журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ.

Мы настойліва заклікаем урад Беларусі абараняць і падтрымліваць асноўныя свабоды на ўсёй тэрыторыі краіны, асабліва свабоду сходаў, слова і прэсы. Беларускі народ заслугоўвае абароны сваіх правоў і таго, каб яго голас быў пачуты, а незалежныя СМІ – незаменная платформа для галасоў усіх беларусаў. Нармалізацыя адносінаў з рэжымам, які жорстка душыць уласны народ, немагчымая”.

У Беларусі 143 палітычныя вязні, сярод іх тры журналісткі – Кацярына Андрэева, Кацярына Барысевіч, Дарʼя Чульцова.

За час выбараў і паслявыбарчы перыяд ахвярамі пераследавання сталі 390 журналістаў, з якіх 77 прайшлі праз адміністрацыйны арышт.

Поделиться ссылкой: