«Наша Ніва» вярнулася на разблакаваны адрас NN.by

84
Наша Ніва
Наша Ніва

Сайт «Наша Ніва» цяпер будзе працаваць на звыклым кароткім адрасе NN.by, як і было раней, паведаміла рэдакцыя гэтага СМІ.

Гэта стала магчыма пасля таго, як Міністэрства інфармацыі зняла блакіроўку сайта, якая працягвалася амаль тры месяцы.

Заяву з просьбай аб разблакіроўцы рэдакцыя «Нашай Нівы» адправіла месяц таму. 23 лістапада прыйшоў адказ ад Мінінфарма аб тым, што “ў сувязі з ліквідацыяй парушэння заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якое стала падставай для прыняцця рашэння аб абмежаванні доступа да інтэрнэт-рэсурса”, адноўлены доступ да інтэрнэт-рэсурса NN.by.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» таксама паведаміла, што на найбліжэйшы час ідзе пераадрасацыя з Nashaniva.by на NN.by. Для чытачоў будуць даступныя абодва адрасы.

Поделиться ссылкой: