Шахцёр «Беларуськалія» Аляксандр Клязовіч адмовіўся падымацца на паверхню, далучыўшыся да стачкі

88
Александр Клезович. Фото: стачком ОАО
Александр Клезович. Фото: стачком ОАО "Беларуськалий"

Машыніст горных выемачных машын ААТ «Беларуськалій» Аляксандр Клязовіч у знак пратэсту супраць рэпрэсій у дачыненні да мірных дэманстрантаў далучыўся да стачкі. Пасля змены ён адмовіўся падымацца на паверхню, піша Наша Ніва са спасылкай на тэлеграм-канал стачкаму «Беларуськалія».

У шахту быў накіраваны ваенізаваны горнавыратавальны атрад (ВГВА), Клязовіча вывезлі з шахты.

Раней у знак пратэсту з шахты на паверхню адмаўляліся падымацца шахцёры «Беларуськалію» Юры Корзун, Алег Кудзелка і Аляксандр Курбан. Яны выказвалі нязгоду з фальсіфікацыяй выбараў і рэпрэсіямі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў.

Поделиться ссылкой: