Праваслаўны архіепіскап адлучыў Лукашэнку ад Царквы

565
Святаслаў Логін, першаіерарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі
Святаслаў Логін, першаіерарх Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, архіепіскап Наваградскі і Паўночнаамерыканскі

Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіепіскап Святаслаў Логін учора ў час набажэнства ў саборы святога Кірылы Тураўскага ў Таронта адлучыў Аляксандра Лукашэнку ад Царквы, паведамляе “Радыё Свабода”.

У час набажэнства ў саборы ў прысутнасці вернікаў архіепіскап Святаслаў Логін зачытаў архіпастырскае пасланне аб гэтым.

У яго пачатку сцвярджаецца, што ўлады ў Беларусі “адкрыта парушаюць Запаветы Божыя, разбураюць памятныя мемарыялы супачылых”.

Далей архіепіскап Логін заяўляе: “Царква – установа духоўная і непалітычная, – навучаючы паству змагацца за праўду, павінна, паводле Святога вучэння Хрыстовага, быць сумленнем свайго народа, што прымушае нас выгаласіць наступнае: уладаю, дадзенаю нам ад Бога, адлучаем ад Святой Праваслаўнай Царквы Аляксандра Лукашэнку, забараняем прыступаць яму да Тайнаў Хрыстовых, успамінаць яго ў праваслаўных набажэнствах і малітвах да поўнага ягонага пакаяння перад Царквою і народам беларускім…”

Таксама ў звароце гаворыцца, што архіепіскап і святары БАПЦ моляцца “за здароўе параненых і зняволеных, і за супакой забітых мірных пратэстуючых – абаронцаў Беларусі, чые пакуты і ахвяры – не дарэмныя, яны натхняюць суайчыннікаў на супраціў злу і хлусні дзеля дабра, дзеля свабоды і незалежнасці нашай Бацькаўшчыны”.

Поделиться ссылкой: